Журка

A belarusz mese egy törött szárnyú gólyáról, Zsurkáról szól, akit Nikita talált meg. Mivel tudta, hogy "a gólya szent madár", így hazavitte magával, hogy meggyógyítsák.
Zsurka hamar megszokta a baromfiólat, majd a körülötte lévő embereket. Nikitát különösen megkedvelte, így amikor ő az iskolába ment, Zsurka oda is elkísérte.
A történet befejezése már ismerős, a madár tavaszra, hála a gondoskodásnak, teljesen felépült, s a visszatérő gólyákkal ő is elrepült.



Журка

Írta: Максім Міхайлавіч КАЗУН

Позняй восенню на сенажаці мой сусед Мікіта падабраў маленькага, бездапаможнага бусла з перабітым крылом. Вырашыў узяць яго з сабой. “Трэба ратаваць птушку. Дзеці, жонка, сам — вылечым. “Бусел — святая птушка”, — кажуць у народзе. Магчыма, гэта праўда”, — з такімі думкамі Мікіта падыходзіў да свае сядзібы, несучы ў руках маленькага параненага бусла.
Спачатку бусел дзічыўся людзей, спалохана ўцякаў, стараўся забіцца ў самы глухі і цёмны кут і схавацца там. Але паступова ён прыжыўся з хатнімі птушкамі і настолькі прывык да дзяцей, што ні на крок не адыходзіў ад іх. А калі яны ішлі ў школу, паважна крочыў побач. Пацешны быў бусел. Крыло ў Журкі (так назвалі дзеці свайго выхаванца) даўно загоілася, і ён пасля некалькіх няўпэўненых пробных вылетаў стаў часта падымацца ў неба. Усю доўгую, марозна-халодную зіму Журка жыў разам з хатнімі птушкамі ў цёплым, утульным хлеўчуку. Ён зусім не адчуваў цяжару новага месца жыцця, яго ўмоў. Наступіла цёплая і ранняя вясна. З поўдня пачалі прылятаць на радзіму, да месцаў гнездавання буслы. Журка чуў іх родныя, трывожна-тужлівыя галасы, падымаўся ў паветра, доўга-доўга кружыўся над хатамі і садамі. Бусел сумаваў, перастаў есці, “спрачаўся” з хатнімі птушкамі. А праз некалькі дзён Журка паляцеў. Але перад тым, як зрабіць гэта, бусел зноў доўга і працяжна кружыўся над хатамі, падымаўся ўсё вышэй і вышэй, пакуль зусім не знік у вышыні. У гэтую восень перад адлётам у далёкую дарогу ён прыляцеў ужо не сам, а з сяброўкай, каб падзякаваць гаспадароў за дабрыню і развітацца. Хто ведае, калі яшчэ прыйдзецца ўбачыцца?